У Эстоніі заявілі, што ў Беларусі могуць застацца тысячы расійскіх вайскоўцаў

У Эстоніі заявілі, што ў Беларусі могуць застацца тысячы расійскіх вайскоўцаў

Эстонскі міністр абароны Маргус Цахкна заявіў, што ў Беларусі могуць застацца некалькі тысяч расійскіх вайскоўцаў. Яны прыбудуць для ўдзелу ў вучэннях “Захад-2017” і застануцца. Міністр падкрэслівае, што гэта меркаванне Эстоніі і шэрагу краін-чальцоў NATO. Яно грунтуецца на дадзеных спецслужбаў. Цахкна кажа, што расійскія вайскоўцы ў Беларусі сталі б папярэджаннем NATO. “Для расійскіх салдат, якія накіруюцца ў Беларусь, гэта білет у адзін канец”, — цытуе словы эстонскага міністра Reuters.

Як вядома, маштабныя беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2017” запланаваны на верасень. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абвяргаў паведамленні СМІ, што ў Беларусь будуць перакінуты значныя сілы расійскай арміі і што нашай краіне пагражае “акупацыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі