У Еўрасаюзе знікнуць ментолавыя цыгарэты

Еўрадэпутаты пагадзіліся забараніць цыгарэты з ментолам, але адтэрмінавалі рэалізацыю гэтай меры да 2022 года.



ВВС адзначае, што тонкія цыгарэты, якія многія жанчыны памылкова лічаць менш шкоднымі, пазбеглі забароны. Не была падтрыманая ініцыятыва прыраўняць электронныя цыгарэты да лекавых сродкаў і, такім чынам, распаўсюдзіць на іх такія ж ліцэнзійныя патрабаванні.



Еўрапарламент пагадзіўся з ідэяй забараніць выкарыстоўваць у назвах тытунёвых вырабаў такія тэрміны, як "лёгкія" ці "мяккія", бо яны "ўводзяць у зман спажыўцоў". Жавальны тытунь, таксама вядомы як снюс, вырашана забараніць цалкам. Праўда, для Швецыі, дзе ён найбольш папулярны, Еўрапейскі парламент зрабіў выключэнне.



Фота — tvn24.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі