У Францыі адбылося 15 нападзенняў на мусульман (фота)
Усе — за апошнія некалькі дзён.
Пасля тэракту ў рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы па Францыі прайшла хваля нападзенняў на мусульман. Брытанская антыісламафобная арганізацыя MAMA UK склала карту нападзенняў на мусульман, распавядае Vox.
Сярод згаданых здарэнняў былі і такія:
— Тры вучэбныя гранаты кінулі ў мячэць у Ле-Мане. Пасля агляду ў адной з шыбаў мячэці знайшлі дзірку ад кулі.
— Выбух у рэстаране ля мяцэці ў горадзе Вільфранш-сюр-Сон.
— Абстрэл мячэці ў Порт-ля-Нувэль.
— На прыступках карсіканскай мячэці былі пакінутыя вантробы і галава парсюка з надпісам “наступны раз гэта будзе адна за вашых галоваў”.
Сур’ёзную шкоду ад нападзення атрымаў толькі 17-гадовы хлопчык паўночнаафрыканскага паходжання.
Усе гэтыя падзеі дэманструюць, як імкліва пагаршаецца стаўленне да мусульманскай меншасці Францыі, што складае, паводле некаторых ацэнак, ад 8% да 10% насельніцтва краіны.