У Францыі арыштавалі мужчыну, які пагражаў забіць прэзідэнта Макрона
Французская паліцыя арыштавала 23-гадовага жыхара горада Аржантэя на поўначы краіны — малады чалавек заяўляў, што хоча забіць прэзідэнта Эмануэля Макрона.
Затрыманы планаваў замах на 14 ліпеня, падчас параду ў гонар гадавіны ўзяцця Бастыліі. Хлопец напісаў пра гэта ў гульнявым чаце. Там ён цікавіўся набыццём аўтамата Калашнікава, неабходнага для замаху.
Апроч таго, на сайце internet-signalement.gouv.fr з’явілася ананімнае паведамленне, у якім карыстальнік распавёў пра меркаваны замах.
Калі паліцыя прыйшла дадому да падазраванага, ён пагражаў ім кухонным нажом. У яго машыне знайшлі яшчэ два нажы.
На допыце хлопец сказаў, што ён нацыяналіст і хоча забіць Макрона, а таксама атакава “мусульманаў, арабаў, “чорных”, гомасэксуалаў”.
Раней ён ужо меў судзімасць. Яго кумір — нарвежац Андэрс Брэйвік, які забіў у 2011 годзе 77 чалавек, паведамляе ВВС.