У Ганцавіцкім раёне хлопец напіўся і спаліў аўтобусны прыпынак
У Ганцавіцкім раёне хлопец напіўся і спаліў аўтобусны прыпынак. Як піша sb.by, здарэнне адбылося яшчэ 7 траўня. Жыхар вёскі Востраў 2000 года нараджэння падпаліў прыпыначны пункт у вёсцы Локтышы.
На момант здзяйснення злачынства хлопцу яшчэ не споўнілася 18 гадоў, таму ён пазбягае максімальнай адказнасці. Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1166 рублёў.
Як паведамляюць у Брэсцкай абласной міліцыі, юнак стаяў на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Максімальнае пакаранне за такое злачынства — абмежаванне волі тэрмінам да 2 гадоў.