У Ганконгу ліквідуюць галоўны лагер актывістаў

Судовыя прыставы разам з паліцыяй пачалі ліквідаваць барыкады ў цэнтры Ганконга. Там на працягу двух месяцаў пратэставалі дэмакратычна настроеныя студэнты. Цяпер паліцыя чакае далейшых указанняў і кажа пра гатоўнасць расчысціць заблакаваныя пратэстоўцамі ўчасткі дарог, перадае ВВС.

Раней улады Ганконга папярэдзілі, што апошнія барыкады знясуць раніцай у чацвер. Напярэдадні ліквідацыі лагера колькасць пратэстоўцаў скарацілася да некалькіх соцень. Пры гэтым у верасні на тым жа месцы дзясяткі тысяч чалавек патрабавалі свабодных выбараў.

Пратэстоўцы выступаюць супраць адмовы Пекіна правесці ў Ганконгу ў 2017 годзе паўнавартасныя дэмакратычныя выбары.

Фота — usnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі