У Гістарычным музеі прэзентуюць старую манету часоў князя Вітаўта

У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вітаўта і Грунвальдскай бітвы, паведамляе БелаПАН. Гэта срэбраная манета няправільнай формы, блізкай да кола, вартасцю ў пенязь (дэнары) вырабленая метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380 — 1400 годзе ў Навагрудку. Манета добра захавалася, яе набыў для музея спонсар. Для такога экспаната зрабілі нават асобную вітрыну. Сёння ў свеце вядомыя дзве такія манеты, прычым другую знайшлі ў Літве, на тэрыторыі Віленскага замка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі