У Глыбоцкім раёне на пажары эвакуявалі 96 цялятаў

У Глыбоцкім раёне на пажары эвакуявалі 96 цялятаў

У Глыбоцкім раёне падчас пажару ў вёсцы Свядава з цялятніка эвакуявалі 96 цялятаў. Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося 15 красавіка каля 13.00.

Супрацоўнікі гаспадаркі “Глыбоцкі аграсервіс”, якой належыць цялятнік, сумесна з выратавальнікамі правялі эвакуацыю жывёлаў. Агонь знішчыў дах будынка. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі