У Глыбокім будзе вуліца імя ксяндза Булькі
Улады Глыбокага вырашылі надаць адной з новых вуліц імя ксяндза Ёзаса Булькі. Каб ўшанаваць памяць святара, што памёр 9 студзеня і быў пахаваны ля касцёла Святой Ганны ў вёсцы Мосар, глыбачане маюць намер адправіць зварот арганізатарам міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно “Магніфікат”. У звароце будзе прапанавана назваць фестываль у гонар ксяндза Булькі.
Своеасаблівым помнікам ксяндзу, вядомаму сваёй барацьбой супраць п’янства, будзе і зона цвярозасці. Шмат год Ёзас Булька дабіваўся таго, каб у Мосары наогул не гандлявалі спіртным. Цяпер нават шматлікія турысты, што прыязжаюць ў “беларускі Версаль”, не маюць права ўжываць спіртныя напоі ў Мосары. Згодна з дзейным заканадаўствам, статус “зоны цвярозасці” трэба штогод узнаўляць. У бліжэйшыя гады дэпутаты раённага Савету не маюць намеру скасаваць зоны, паведамілі ў райвыканкаме.