У Гомелі абяцаюць пабудаваць новую дзіцячую паліклініку

Навабеліцкі раён Гомеля

Навабеліцкі раён Гомеля / gp.by

У Гомелі з'явіцца новая дзіцячая паліклініка. Яе пабудуюць у Навабеліцкім раёне, дзе ў апошні час ішла актыўная забудова новых жылых кварталаў.

За кошт навасёлаў павялічылася колькасць сем'яў з дзецьмі. Але сёння для дапамогі маленькім пацыентам працуе толькі аддзяленне на першым паверсе шматпавярхоўкі. Таксама ў раёне ёсць дзве паліклінікі для дарослых.

Пачаць будаўніцтва новай дзіцячай паліклінікі ўлады плануюць у 2024 годзе. Ужо распрацаваная перадпраектная дакументацыя і архітэктурны праект. Вядзецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі. Чакаецца, што яна будзе завершаная да канца гэтага года, пасля чаго пачнуцца будаўніча-мантажныя працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі