У Гомелі адкрылася выстава бяздомнага мастака Валерыя Ляшкевіча (фота)

11 сакавіка ў Гомелі адкрылася выстава бяздомнага мастака Валерыя Ляшкевіча. Яго работы на гэты раз знайшлі прытулак пад дахам абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Больш за 20 гадоў Ляшкевіч жыве "без уласнага кутка", малюе, робіць выставы і прадае свае карціны ды рэпрадукцыі на гарадскіх вуліцах, трымаючы свае рэчы ў камеры захоўвання чыгуначнага вакзала.

Увага да мастака і яго творчасці ўзрасла пасля адносна непрацяглага жыцця ў Санкт-Пецярбургу, дзе неабыякавыя гараджане пачалі апекавацца ім і нават стварылі дабрачынны рахунак. Пра творцу быў зняты дакументальны фільм, адзначаны некалькімі ўзнагародамі, аўтары якога дбалі пра набыццё вясковай хаты пад Гомелем для мастака. Частка грошай была сабраная, але далей справа не пайшла.

На чарговай выставе ў Гомелі прадстаўлены як рэпрадукцыі, так і арыгіналы твораў мастака. На адкрыцці Валерый Ляшкевіч размаўляў з наведнікамі, распавядаючы пра сэнс твораў, раскрываючы сімвалы сваіх работ. Натоўп людзей, якія жадалі паслухаць філасофскія, пераважна антываенныя развагі, не адыходзіў ад мастака, які стаў гарадской легендай і знакамітасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі