У Гомелі адзін з дамоў дагэтуль знаходзіцца на вуліцы імя Сталіна (фота)
Еўрарадыё прайшлося па цэнтральных гомельскіх вуліцах, правяраючы, наколькі жывучая спадчына савецкіх часоў. На чыгуначным вакзале ў Гомелі герб колішняй БССР змешчаны аж з дзвюх бакоў старога будынку. У дадатак, у самім вакзале знаходзіцца помнік Леніну ва ўвесь рост.
Непадалёку ад вакзала Еўрарадыё знайшло дом, які дагэтуль знаходзіцца на вуліцы імя Сталіна, хаця сама вуліца даўно ўжо змяніла назву.
Праходзячы далей у цэнтр, натрапляеш на будынак, на якім з трох бакоў змешчаны барэльеф з сярпом і молатам, "на памяць" ад палонных немцаў-будаўнікоў.
Помнік Леніну знайшоўся нават на тэрыторыі дзіцячага садка. Цікава, што распавядаюць дзеткам пра правадыра бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расіі?
Студэнты аднаго з гомельскіх універсітэтаў рэгулярна сустракаюць "правадыра" ў калідоры ўстановы.
Нямала савецкай сімволікі можна пабачыць на фасадах гомельскіх навучальных устаноў і прадпрыемстваў.
На будынку, дзе месцяцца Гомельскі абласны і гарадскі камітэт камуністычнай партыі Беларусі, і сёння ззяе савецкі герб.
Ідучы па вуліцы Савецкай на плошчу Леніна, можна пабачыць галоўны тэатр горада — Гомельскі драматычны тэатр. На яго таксама глядзіць і Ўладзімір Ленін, за плячыма ў якога, дарэчы, сабор Святых Пятра і Паўла.