У Гомелі міліцыя затрымала падазраванага ў нападах на жанчын

У Гомелі міліцыя затрымала падазраванага ў нападах на жанчын

У Гомелі міліцыя затрымала падазраванага ў нападах на 20-25-гадовых жанчын і ўчыненні гвалтоўных дзеянняў. Нядаўна яго фота было распаўсюджанае праз СМІ. Ужо ў першы дзень да праваахоўнікаў звярнулася больш за 20 чалавек. Аднаго з жыхароў Гомеля, які першым паведаміў звесткі, якія дапамаглі затрымаць зламысніка, міліцыянеры нейкім чынам адзначаць.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, 20-гадовы мужчына раней не меў праблемаў з законам. Ён жыў у абласным цэнтры больш за год, раней — дзесьці ў вобласці. Распачатыя крымінальныя справы.

Фота, відэа: uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі