У Гомелі пакаралі міліцыянта, які зарабляў на легалізацыі замежнікаў

У Гомелі пакаралі міліцыянта, які зарабляў на легалізацыі азербайджанцаў і ўзбекаў.  Былы супрацоўнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі Гомельскага РАУС Аляксандр Цяленчанка наладзіў “бізнэс” разам з грамадзянінам Азербайджана, які знаходзіў “кліентаў”.

За суму ад 100 да 500 долараў замежнікам афармляліся і працягваліся тэрміны часовага знаходжання ў нашай краіне.

Вясной міліцыянт быў затрыманы аператыўнай групай КДБ. Днямі ён быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі, яго памочнік атрымаў на год меней, інфармуе газета “Рэспубліка”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі