У Гомелі пажар знішчыў кватэру ў дзевяціпавярховіку
Пажар у кватэры ў дзевяціпавярховіку па вуліцы Кожара ў Гомелі здарыўся ўвечары 20 кастрычніка. Узгаранне ўзнікла ў кватэры на шостым паверсе і агонь вельмі хутка перакінуўся на балкон, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
У 18.42 пажар ліквідавалі. На час яго тушэння з суседніх кватэры эвакуявалі 19 чалавек, у тым ліку адно дзіця.
Як мяркуючы выратавальнікі, на момант узгарання ў кватэры нікога не было. Яна цалкам згарэла. Агонь таксама праз балкон перакінуўся на балконы суседніх кватэр і часткова іх пашкодзіў.
Сума матэрыяльнай шкоды і прычыны здарэння высвятляюцца.
Фота з архіву