У Гомелі смеццявоз заднім ходам збіў пенсіянерку

У Гомелі смеццявоз заднім ходам збіў пенсіянерку

Трагічнае здарэнне адбылося 28 лістапада ў Гомелі. Як паведамляе сайт 023.by са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 34-гадовы мужчына кіраваў смеццявозам МАЗ. Рухаючыся заднім ходам па праезнай частцы вуліцы 8-я Навасёлкавая каля дома №32 ён не заўважыў 80-гадовую жанчыну-пешахода. Паведамляецца, што пенсіянерка знаходзілася за аўтамабілем.  

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пенсіянерка памёрла на месцы здарэння.

Фота: 023.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі