У Гомелі ў Сожы знайшлі цела работніка рачнога порта
У Гомелі непадалёк ад гарадской узбярэжнай знайшлі цела 55-гадовага мужчыны. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву, мужчыну знайшлі ў рацэ Сож супрацоўнікі АСВОД. На целе няма яўных прыкметаў гвалту.
Следчыя высвятляюць абставіны здарэння, прызначаны шэраг экспертызаў. Вядома, што загінулы — мясцовы жыхар, які працаваў у рачным порце.