У Гомелі загінуў мужчына, які хаваўся ад пажару ў ваннай (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 15 кастрычніка.
На пятым паверсе жылога дома загарэлася трохпакаёвая кватэра. 54-гадовага гаспадара кватэры выратавальнікі знайшлі ў ваннай. Ён памёр. Агнём была часткова знішчаная падлога, ложак, пашкоджаная мэбля. Прычына пажару ўстанаўліваецца, паведамляе прэс-служба МНС.
Фота — mchs.gov.by