У Гомелі завяршылі расследаванне справы маці, якая ўтапіла сваіх дзяцей
Эксперты ўстанавілі, што у той перыяд часу жанчына не знаходзілася ў стане афекту, магла разумець фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
У Гомелі завершанае расследаванне справы 25-гадовай жанчыны, якая абвінавачваецца ў забойстве сваіх малых дзяцей. У красавіку сёлета яна прымала ванну разам з двухгадовым сынам. Кіруючыся раптоўным намерам пазбавіць малое жыцця, яна пагрузіла дзіця ў ваду ў ванне і ўтрымлівала пад вадой да наступлення яго смерці. Затым маці прынесла з іншага пакоя ў ванную сваю дачку 2014 года нараджэння і ўтапіла яе.
Пасля гэтага жанчына прыбрала ў кватэры, затым дастала целы дзяцей з вады, перанесла ў іншы пакой, апранула іх і патэлефанавала ў міліцыю, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Па крымінальнай справе дапыталі сведак, адбыўся следчы эксперымент на месцы здарэння з удзелам маці, правялі шэраг экспертыз.
Паводле заключэння экспертаў, у абвінавачанай у той красавіцкі дзень адбылося "дыссацыяльнае расстройства асобы". Аднак яна не была ў стане афекту, магла разумець фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. Нагадаем, крымінальная справа распачатая па артыкуле "забойства малалетніх, учыненае з асаблівай жорсткасцю".
Фота: sk.gov.by