У Гомелі з’явіўся бронзавы князь Паскевіч з паляўнічымі сабакамі (фота)
Новая скульптура ўвасабляе колішняга гаспадара палаца Румянцовых-Паскевічаў і яго ўлюбёных гадаванцаў.
1 траўня на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адбылася прэзентацыя новай скульптуры “Прагулка з хартамі”. Аўтар Вячаслаў Далгоў увасобіў у бронзе фігуру былога гаспадара палаца Румянцавых і Паскевічаў князя Фёдара Паскевіча разам з яго хартамі — Маркам і Лордам.
Вядома, што князь быў неабыякавы да палявання і вельмі любіў сваіх гадаванцаў. У свой час ён зладзіў ім пышныя пахаванні. Месца, дзе пахаваныя харты Фёдара Паскевіча, знаходзіцца недалёка ад скульптуры — на краі схіла ля лебядзінай сажалкі. Яго можа пазнаць па памятных камянях з імёнамі сабак.