У Гродне адбыўся забег Дзядоў Марозаў (фота)

У Гродне адбыўся забег Дзядоў Марозаў (фота)

19 снежня ў Гродне адбыўся забег Дзядоў Марозаў. Такія спаборніцтвы адбываюцца ўжо сёмы раз. Асноўная дыстанцыя — чатыры кіламетры. Прабегчы яе змог кожны, хто падаў даведку пра стан здароўя.

Другая дыстанцыя, спрынтарская, складае ўсяго 400 метраў. Да яе дапускаліся толькі ўдзельнікі ў казачных касцюмах.

Колькасць бегуноў сёлета не павялічылася і не паменшылася: як і ў мінулым годзе на старт зарэгістравалася каля 200 чалавек. Варта адзначыць вялікую колькасць дзяцей, якія завіталі разам са сваімі бацькамі.

— Касцюм я ўзяў у інтэрнаце, — распавядае спрынтар Аляксандр Таўрук, — заўважце, не пад распіску — пад слова гонару! Не люблю доўгія дыстанцыі, таму бягу 400 метраў. Бегаю ўжо пяць год. Сёння надвор’я няма ніякага — згодзен, але я на пазітыве заўжды, настрой цудоўны!

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя медалі, а пераможцы — нават грашовыя прызы: 1-е месца — 2 мільёны, 2-е — 1,5 мільёна, 3-е — 1 мільён, адпаведна.

Забег стаў своеасаблівым працягам учорашняга шэсця Дзядоў Марозаў праз увесь Стары горад і ўрачыстага запальвання галоўнай ялінкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі