У Гродне адкрылася ўстанова, дзе інтэр’ер пакоя можна “раздзяўбсці кувалдай”
У Гродна адкрыўся сэрвіс “CrushHouse Grodno” — ці іншымі словамі “расфігачачная”. Тут кліентам, у якасці антыстрэсавай меры прапануюць “раздзяўбсці пакой кувалдай” і настойваюць, што гэта “весела, спартыўна, модна і моладзева”.
Дзе менавіта знаходзіцца установа, вы не даведаецеся. Адрас абяцаюць паведамляць кліентам напрамую пасля тэлефанавання, бо кожная лакацыя рыхтуецца індывідуальна і паўтораў не будзе.
Стваральнікі “CrushHouse Grodno” перакананыя, што паслуга ідэальна пасуе тым, каго “дасталі ў офісе, каму дома выносяць мозг, і людзям, па чыіх начышчаных чаравіках ходзяць незнаёмцы ў грамадскім транспарце”.
З пазіцыяй стваральнікаў праекта згодныя і псіхолагі. Аўтарка праекта Таццяна Захаранка кажа, што ідэя Crush House заключаецца ў тым, каб дазволіць кожнаму чалавеку, які прыходзіць у "расфігачачную" любыя эмоцыі. Каб асоба мела магчымасць быць сабой без усялякіх абмежаванняў, мела магчымасць выпусціць пар напоўніцу, не зрываючыся на блізкіх, і адначасова атрымлівала кайф, драйв і адрэналін, паведамляе рэсурс s13.ru.
Фота: s13.ru