У Гродне адправілі за краты за распаўсюд незалежнай прэсы Юрыя Істоміна

На 5 сутак адміністрацыйнага арышту 1 кастрычніка ў Гродне асуджаны за распаўсюд незалежнай прэсы кіраўнік мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Нагадаю, што 30-га верасня ў Гродне за распаўсюд газетаў “Народная воля” і “Свободу Беларуси” былі затрыманыя каля дзесятка прадстаўнікоў АГП. Маладзёны раздавалі газеты на гродзенскіх рынках “Карона”, “Паўднёвы” і “Цэнтральны”.

На актывістаў пры затрыманнях складаліся пратаколы за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства – нецэнзурная лаянка”.


Дваіх актывістаў - Юрыя Істоміна і Андрэя Янушэўскага - пакінулі на суткі да суда ў Кастрычніцкім РАУСе Гродна. Але сёння гродзенскія судзі вынеслі прысуд пакуль толькі Істоміну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі