У Гродне прайшоў флэш-моб на паказе фільма "50 адценняў шэрага" (фота)

Больш за 20 "анёлаў" выйшлі на флэш-моб перад прэм'ерай фільма "50 адценняў шэрага". Акцыю супраць спайсаў зладзілі мясцовыя акторы і дзеці ў кінатэатры "Чырвоная зорка" 12 лютага.

Каб прыцягнуць праз поп-культуру ўвагу моладзі да праблемы спайсаў, гродзенцы знялі і сацыяльны ролік "Зімовае сонца". Перад яго паказам дарослыя "анёлы" нечакана з'явіліся перад публікай і нерухома застылі ў розных частках кінатэатра. Калі ролік скончыўся, з залы да іх выйшлі маленькія "анёлы". Разам з артыстамі дзеці выйшлі на сцэну і дакрананнямі ажывілі герояў відэа.

Як паведамілі ў КУП "Гроднааблкінавідэапракат", акцыю таксама прымеркавалі да 100-гадовага юбілею кінатэатра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі