У Гродне асуджаныя за дзедаўшчыну яфрэйтар і салдат

У Гродне асуджаныя за дзедаўшчыну яфрэйтар і салдат

У Гродне асуджаныя за дзедаўшчыну яфрэйтар і салдат. Маладыя людзі атрымалі па адным годзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, інфармуе "Беларусь сегодня".

Працэс прайшоў у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Адзначаецца, што следства і суд агулам працягваліся амаль год. Былі даказаныя тры факты дзедаўшчыны — яфрэйтар і салдат здзекаваліся над вайскоўцам са сваёй часткі. Асуджаныя раней служылі ў органах памежнай службы, яны ўжо звольненыя ў запас. Іх узялі пад варту ў зале суда.

Як вядома, летась судовыя працэсы па фактах дзедаўшчыны прайшлі ў розных гарадах нашай краіны. Яны пачаліся ў выніку масавай праверкі, наладжанай у беларускім войску пасля гібелі восенню 2017-га ў Печах салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 16.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі