У Гродне дзеці са слабым слыхам правялі акцыю супраць спайсу (фота, відэа)

У аўторак, 17 лютага, у Гродне прайшла акцыя супраць спайсу. Яе правялі дзеці са слабым слыхам, якія сталі жывымі скульптурамі і заклікалі не ўжываць наркотыкі.

Як распавяла дырэктар школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Таццяна Солтан, ідэю для флэш-мобу прыдумалі вучні старэйшых класаў. Яны запазычылі яе з шэдэўраў Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Радэна, Рэмбранта, Рафаэля, Гоі і іншых славутых дзеячаў мастацтва. Жывыя скульптуры ўвасаблялі сабой пачуцці, якія дапамагаюць чалавеку не стаць наркаманам: "каханне", "гуманнасць", "міласэрнасць". Некаторыя ўдзельнікі сталі "жывымі зоркамі" і на мове жэстаў выконвалі песню, прысвечаную барацьбе са спайсам.

Па словах аднаго з арганізатараў Міхаіла Ліса, акцыя не толькі звяртае ўвагу гараджан на праблему ўжывання спайсу, але і паказвае падлетку канкрэтныя спосабы барацьбы з ёй ды праўдзівыя каштоўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі