У Гродне кіроўца фуры загінуў, рамантуючы машыну
У Гродне кіроўца фуры загінуў падчас рамонту машыны. Трагедыя здарылася 1 снежня на праспекце Кляцкова непадалёк ад рэстарана “Туран”. Як паведамляе сайт s13.ru са спасылкай на сведкаў здарэння, вялікагруз з Маладзечанскага раёна спыніўся на дарозе, і кіроўца пайшоў рамантаваць нейкую непаладку.
Ён прыўзняў дамкратам платформу машыну, але ў пэўны момант дамкрат нечакана сарваўся, і мужчыну заціснула паміж колам і платформай.
Пацярпелага выцягнулі з-пад машыны сведкі здарэння. Яны ж выклікалі хуткую, але рэанімаваць кіроўцу не атрымалася.
Фота: s13.ru