У Гродне лекар браў хабар за непастаноўку на ўлік у нарколага
У Гродне супрацоўнік наркалагічнага дыспансера падазраецца ў атрыманні хабару за спрыянне ў непастаноўцы на наркалагічны ўлік. Аператыўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі медыка з палічнымі пасля атрымання ўзнагароджання ў памеры 2 мільёнаў рублёў.
Цяпер следства высвятляе, ці былі іншыя эпізоды ў гэтай справе. На медработніка завялі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.
Фота з архіву