У Гродне ліквідавалі клуб, які рыхтаваў да паступлення ў сілавыя ВНУ
У Гродне ліквідавалі абласны спартыўна-патрыятычны клуб "Гонар Радзімы". Як піша ТГ-канал hrodnalike, такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд.
Прычынай сталі не ліквідаваныя своечасова парушэнні ў дакументацыі.
Цікава, што арганізацыя займалася падрыхтоўкай дзяцей да паступлення ў вайсковыя і міліцэйскія ВНУ. Таксама там адбываліся сустрэчы з ветэранамі АМАП і спецназу.
У Мінску ж ліквідуюць таварыства абароны помнікаў тэхнікі і транспарту "Наша Перамога". Гэтая грамадская арганізацыя займалася аднаўленнем і захаваннем рэтра-аўтамабіляў. Яна здавала свае аўто і матацыклы "Беларусфільму" для здымкаў. Таксама чальцы арганізацыі хацелі стварыць у Мінску музей старой тэхнікі пад адкрытым небам.
Ліквідацыя грамадкіх арганізацый у Беларусі адбываецца з ліпеня 2021 года. З гэты час былі зачыненыя або знаходзяцца ў стадыі закрыцця некалькі соцень арганізацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.