У Гродне мужчына парэзаў нажом п'янага палюбоўніка сваёй жонкі
У Гродне 32-гадовы мужчына заспеў дома сваю жонку з палюбоўнікам. Калі ён прыйшоў, яны толькі падымаліся з ложку. Абодва былі п'яныя.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, гаспадар кватэры схапіў нож і парэзаў ім палюбоўніка. Пацярпелага на "хуткай" адвезлі ў бальніцу, дзе на працягу некалькіх гадзінаў яму рабілі аперацыю.
Крымінальную справу ў адносінах мужчыны, які нанёс нажавыя раненні, распачалі па артыкуле "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання".
Фота: Fotolia