У Гродне на 15 гадоў асудзілі падлетка, які забіў свайго 5-гадовага брата

У Гродне на 15 гадоў асудзілі падлетка, які забіў свайго 5-гадовага брата

Гродзенскі абласны суд 15 красавіка вынес рашэнне па рэзананснай справе падлетка, які забіў свайго 5-гадовага брата. 17-гадовы хлопец правядзе за кратамі 15 гадоў. Ён таксама прызнаны вінаватым у замаху на забойства маці, а таксама ў падпале кватэры.

Трагедыя здарылася 19 жніўня 2015 года. Па версіі следства, падчас сваркі з маці, жанчынай 1976 года нараджэння, старэйшы сын ударыў яе кулаком у твар і малатком па галаве. Затым ён задушыў ручніком малодшага брата, які ўбачыў сляды крыві і хацеў патэлефанаваць бабулі.

Пасля абвінавачаны разліў па кватэры некалькі бутэлек гарэлкі і зрабіў падпал, а на кухні адкрыў канфоркі газавай пліты. Кватэру ён замкнуў звонку і збег. Падлетак думаў, што маці сканала ад збіцця.

Агрэсара затрымалі ў той самы дзень. Падчас усяго следства ён знаходзіўся пад вартай, перадае БЕЛТА.

Суд прызнаў яго вінаватым па ч.1 арт.14 КК (замах на злачынства), ч.1 арт.139, п.п.2,8,16 ч.2 арт.139 КК (забойства), ч.2 арт.218 КК (наўмыснае пашкоджанне або знішчэнне маёмасці). Свой тэрмін ён будзе адбываў у выхаваўчай калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі