У Гродне не засталося ніводнага класа са статусам беларускага

З мэтай „рэарганізацыі” малаколькасныя класы сярэдняй школы №34, якія мелі статус беларускіх, уліваюцца ў камплектныя расійскамоўныя. У рамках гэтых расійскамоўных класаў беларускамоўныя дзеці будуць навучацца па асобных "беларускіх маршрутах".

У каментары Радыё "Рацыя" старшыня абласной рады ТБМ Алесь Крой адзначыў, што такі метад быў апрабаваны ў іншых школах Гродна і Баранавічаў. "Гэта эканомія сродкаў для бюджэту адукацыі", — кажа Крой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі