У Гродне па "справе тэрарыста" затрымалі 5 чалавек

Аляксандр Касцевіч пасля затрымання / Скрыншот з відэа БТ
Аляксандр Касцевіч пасля затрымання / Скрыншот з відэа БТ

У Гродне па "справе тэрарыста" дапыталі 14 чалавек (яны "пры розных абставінах кантактавалі з "тэрарыстам"), затрымалі 5. Сярод іх — уладальнікі кватэры, сын і маці. Яны ў ізалятары, бо "да іх у следства застаецца найбольш пытанняў", заяўляюць дзяржаўныя прапагандысты. Яны ж сцвярджаюць, што мужчына яшчэ ў 2010-м затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту, а ў жніўні 2020-га вывешваў на балконе бел-чырвона-белы сцяг (падкрэсліваецца, што данеслі суседзі).

Як стала вядома, уладальнікі кватэры па вуліцы Курчатава, 5 — гэта Аляксандр і Алена Касцевіч. У Аляксандра ёсць жонка і маленькае дзіця. Кватэру ён нібыта здаваў на працягу двух тыдняў.

На БТ паказалі сюжэт пра забітага 19 сакавіка ў Гродне сілавікамі "тэрарыста", які нібыта прыбыў з-за мяжы і рыхтаваў тэракт. Паводле дакументаў гэта быў грамадзянін РФ Аляксей Ламакін, але яны фальшывыя (BYPOL лічыць, што гэта адзіная праўда ў сюжэце). Спачатку паведамлялася, што ён быў забіты спецназам КДБ, пасля — паранены і памёр па дарозе ў бальніцу. Прапаганда працягвае агучваць самыя фантастычныя версіі, у тым ліку пра "след СБУ". А BYPOL заявіў, што "ніякага тэрарыста не існавала", а КДБ падрыхтаваў "інсцэніроўку". Было названае і прозвішча "акцёра-тэрарыста".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі