У Гродне затрымлівалі замежніка — ён супраціўляўся і быў забіты
У Гродне затрымлівалі замежніка / pixabay.com
Тэлеграм-каналы паведамілі, што ў Гродне адбываюцца затрыманне з “выбухамі ці стрэламі”. @Grodno_grab атрымаў інфармацыю ад відавочцаў, што па адрасе Курчатава, 5 каля другога пад'езда з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі і бусік.
Пазней КДБ пацвердзіў гэтую інфармацыю і патлумачылі, што нібыта адбылося.
"У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па спыненні дзейнасці асоб, якія праніклі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай здзяйснення тэрарыстычнай акцыі, 19 сакавіка 2023 года ў Гродне на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л.”.
Па словах супрацоўнікаў КДБ, гэты чалавек “з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат” аказваў ўзброены супраціў байцам спецпадраздзялення КДБ група "А".
У Камітэце дзяржбяспекі дадалі, што грамадзянскія асобы і сілавікі падчас спецаперацыі не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.