У Гродне памёр беларускі паралімпіец Аляксандр Трыпуць
Аляксандр Трыпуць / БЕЛТА
У Гродне памёр беларускі паралімпіец Аляксандр Трыпуць. Яму было 40 гадоў.
Трыпуць — лёгкаталет, майстар спорту міжнароднага класа. У 2016-м па версіі спартыўнай газеты "Прессбол" прызнаваўся чалавекам года. Пасля траўмы пазваночніка ён перасоўваўся на вазку.
У 2000-м на летніх Паралімпійскіх гульнях у Сіднеі Аляксандр Трыпуць заваяваў срэбра (кіданне кап'я), у 2004-м у Афінах — золата (кіданне кап'я) і срэбра (сямібор'е), у 2016-м у Рыа-дэ-Жанейра — бронза (кіданне кап'я).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.