У Гродне пенсіянерка можа атрымаць першую судзімасць у 87 гадоў

У Гродне пенсіянерка можа атрымаць першую судзімасць у 87 гадоў

У Гродне пенсіянерка можа атрымаць першую судзімасць у 87 гадоў. Яе падазраюць у крадзяжы чужой маёмасці з ячэйкі для захоўвання рэчаў у краме. Справу аб крадзяжы ўжо перадалі ў суд. Раней пенсіянерка не мела праблемаў з законам, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Адзначаецца, што ў Гродне сёлета было зафіксавана 26 падобных крадзяжоў. 11 з іх здзейснілі пенсіянеры, якія раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся. Аналіз крымінальных спраў дазваляе зрабіць выснову аб тым, што рашэнне завалодаць пакінутай без нагляду маёмасцю ўзнікала ў грамадзян спантанна, непасрэдна пасля таго, як яны ўбачылі гэтыя рэчы. Знайсці злодзеяў было не цяжка — іх твары зафіксавалі відэакамеры.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

У Гродне пенсіянерка можа атрымаць першую судзімасць у 87 гадоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі