У Гродне праходзіць фестываль нацыянальных культур

У Гродне праходзіць фестываль нацыянальных культур

У Гродне 4-5 чэрвеня праходзіць ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Як паведамляе БелаПАН, ён аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя меншасці, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, спрыяе захаванню нацыянальнай самабытнасці і ўзаемнаму ўзбагачэнню культур. Сёлета ідэяй фестывалю стала “дружба народаў і мірнае суіснаванне”.

У рамках фестывалю праходзяць разнастайныя імпрэзы. У горадзе разгарнуліся некалькі канцэртных пляцовак, арганізаваныя нацыянальныя падворкі, госці якіх пазнаёмяцца з культурнымі асаблівасцямі і кухней розных народаў свету.

Сёлета ўпершыню будуць прадстаўленыя культуры народаў Нігерыі, Шры-Ланкі і ЗША. Культуру Злучаных Штатаў будзе прадстаўляць саксафаніст, які жыве ў Гомельскай вобласці, а Шры-Ланкі — студэнт Гомельскага медуніверсітэта. З нігерыйскай культурай гасцей фестывалю пазнаёміць замежны студэнт адной са сталічных ВНУ. Усяго ж на свяце будзе прадстаўлена 38 нацыянальнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі