У Гродне прайшоў фестываль моды "GRODNO FASHION SHOW"
14 снежня 17 маладых беларускіх дызайнераў паказалі свае калекцыі адзення.
Акрамя аўтарскіх калекцый мадэлі дэманстравалі бялізну, футра, мужчынскую і жаночую вопратку вядомых беларускіх і замежных брэндаў.
Частка аўтарскіх калекцый ўжо пабывала за мяжой, а некаторыя дэманстраваліся ў Гродне ўпершыню. У дэфіле фестывалю акрамя школьнікаў і студэнтаў Гродзенскіх ВНУ ўдзел прынялі і чарнаскурыя мадэлі. Усяго фестываль моды "GRODNO FASHION SHOW" наведала больш за тысячу чалавек.