У Гродне прайшоў традыцыйны кірмаш "Казюкі" (фота)

У гонар свята артысты, пераапранутыя ў святых, частавалі гараджан пернікамі ў форме сэрца.



На кірмаш сабраліся каля ста народных майстроў з Беларусі, Літвы і Польшчы. Акрамя іх забаўляць гасцей прыехалі народныя калектывы, якія выконвалі беларускія, літоўскія і польскія фальклорныя песні.



Традыцыйна на кірмашы можна было купіць ручныя працы са скуры, шкла, металу, дрэва, гліны, саломкі і пацерак, выкананыя ў самых розных тэхніках. А самыя дапытлівыя змаглі наведаць імправізаваныя майстэрні і майстар-класы.



Кірмаш "Казюкі" праводзіцца ў Гродна штогод у памяць аб заступніку моладзі, майстроў і рамеснікаў Святым Казіміры.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі