У Гродне пройдзе лекцыя, прысвечаная Году беларускай дзяржаўнасці

Трэцяга чэрвеня Андрэй Вашкевіч, гісторык і актывіст кампаніі па абароне Гродна ад вандалаў, прадставіць гродзенцам публічную лекцыю на тэму “Сцяг, Дзень Волі, “Пагоня”, Каліноўскі, Купала — сімвалы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў пачатку ХХ ст." Сп.Вашкевіч паведаміў Еўрарадыё, што падчас лекцыі ён распавядзе пра беларускі нацыянальны рух у часы знаходжання Заходняй Беларусі пад Польшчай. Таксама гісторык раскажа пра эвалюцыю нацыянальнай сімволікі, пра постаці, якія былі важнымі для нацыянальнага руху таго часу, песні, якія гуртавалі людзей: "Пагоня"," Люблю наш край" і інш.

Лекцыя адбудзецца ў межах кампаніі "Год беларускай дзяржаўнасці — 2008", якую ладзіць гродзенская філія руху "За Свабоду". Імпрэза пройдзе ў памяшканні гродзенскага Таварыства беларускай школы 3 чэрвеня ў 18.30

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё , Гародня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі