У Гродне санслужбы пакаралі гандляроў кавунамі

Парушэнні правілаў продажу кавуноў і дыняў выявілі санітарныя службы на сямі міні-рынках і двух аб’ектах дробнарознічнага гандлю ў Гродна, паведамляе БЕЛТА. Напрыклад, былі выяўленыя факты продажу кавуноў у разрэзаным выглядзе. Шмат у каго з гандляроў не было дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспечнасць прадуктаў. Былі і выпадкі невыканання ўмоваў захоўвання бахчавых, то бок, кавуны і дыні ляжалі проста на зямлі да таго, як трапіць на вагі. Да адміністратыўнай адказнасці санслужбы прыцягнулі 13 чалавек. Забракавалі 52 кг дыняў. Канфіскавалі 218 кг кавуноў, якія прадаваліся проста на ўзбочыне аўтатрасы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі