У Гродне ўзгадалі дзяцей, загінулых на дарогах (фота)
14 пяцiклашак з сярэдняй школы №12 разам з ДАІ ўшанавалі памяць дзяцей, якія загінулі на дарогах Гродзенскай вобласці. Акцыя прайшла на Савецкай плошчы Гродна 3 верасня.
Кожнае дзіця, якое загінула за апошнія пяць гадоў, сімвалізавала роставая постаць хлопчыка ці дзяўчынкі з імем, датай і месцам трагедыі. Побач супрацоўнікі ДАІ запалілі лампадкі, а праваслаўныя і каталіцкія святары памаліліся за загінулых дзяцей. Напрыканцы акцыі школьнікі запусцілі белыя шары як сімвал душ памерлых дзяцей.
Упершыню падобная акцыя прайшла ў Лідзе ў 2009 годзе пасля аварыі, дзе загінулі двое маленькіх дзяцей, кажуць у аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.