У Гродне выкрылі сетку гандляроў спайсамі (відэа)

Гродзенскія праваахоўнікі затрымалі семярых удзельнікаў незаконнай гандлёвай сеткі па рэалізацыі спайсаў. Наркадылеры паказалі месцы, дзе хавалі рэагент і ўжо гатовую сумесь. Яе ўпакоўвалі невялікімі дозамі. Следчыя выйшлі і на магчымых кіраўнікоў злачыннай піраміды — гэта жыхары суседняй вобласці, паведамляе АНТ.

Падчас ператрусаў канфіскаваныя кампутары, мабільныя тэлефоны і ўсемагчымыя ўпакоўкі невядомага рэчыва.

Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэта найбуйнейшая партыя наркотыкаў, канфіскаваная ў вобласці за апошнія гады. Следчыя займаюцца раскрыццём усёй схемай працы і вызначыць, якое рэчыва наркагандляры выкарыстоўвалі для вытворчасці спайсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі