У Гродне забаранілі пікеты ў падтрымку палітвязняў, а заяўнікаў папярэдзілі

Заяўнікаў пікетаў у падтрымку беларускіх палітвязняў, што меліся адбыцца 25 лістапада ў Гродне, сёння выклікалі ў РАУСы розных раёнаў горада.
Заяўкі на пікеты падаваліся прадстаўнікамі Беларускага Хельсінскага камітэта, Партыі камуністаў беларускай і Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ніводнай акцыі ў Гродне не дазволілі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

«У Ленінскім РАУС маёр Хілько, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі правёў з актывістамі размову, падчас якой растлумачыў заяўнікам адказнасць за парушэнне грамадскага парадку.

Тых самых 9 чалавек праз дзве гадзіны выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе на працягу гадзіны падпалкоўнік Чарняк тлумачыў хлопцам, каб яны не выходзілі на недазволеныя акцыі.

Як кажа адзін з ініцыятараў правядзення пікетаў у падтрымку палітвязняў прадстаўнік БХК Раман Юргель, акцыя ў Гродне будзе праведзеная ў іншым фармаце».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі