У Гродне зносяць цэлы квартал прыватнай забудовы (фотарэпартаж)

У Гродне зносяць цэлы квартал прыватнай забудовы (фотарэпартаж)

У Гродне зносяць цэлы квартал прыватнай забудовы, на месцы якога з’явіцца 14-павярховы дом. А як да гэтага ставяцца мясцовыя жыхары? Квартал прыватных дамоў на вуліцах Татарская і Камбайнёрская дажывае апошнія дні. Большасць дамоў ужо знесеная, а іх жыхары атрымалі кватэры ў мікрараёне Альшанка або на вуліцы Пралетарская і праспекце Касманаўтаў — гэта новыя дамы, збудаваныя літаральна за кіламетр ад знесенага кварталу на месцы колішняй вайсковай часткі.

Паколькі ў СМІ з’явілася інфармацыя пра "нераўназначны абмен" і “пакрыўджаных жыхароў”, мы вырашылі звярнуцца да тых, хто ўжо атрымаў кватэры ў будынку па Касманаўтаў, 4в.

У Гродне зносяць цэлы квартал прыватнай забудовы (фотарэпартаж)

"Мы цалкам задаволеныя, — распавядае Генрыка Іосіфаўна. — Замест дома мы атрымалі дзве кватэры — сабе з мужам і дзецям, усё ў адным будынку. Мелі 75 квадратаў, атрымалі 125. Ведаеце, у каго былі добрыя дамы, той і атрымаў добра. А хто меў зусім слабыя хаткі, той, зразумела, меней".

Разам з тым, недаўменне ў жыхароў прылягаючых да Татарскай шматпавярховікаў выклікаюць планы пабудаваць на месцы прыватнага сектару…14-павярховы маналітны жылы дом, які ператворыць раён у сапраўдныя “каменныя джунглі”. Тым больш, што раней гарадскія ўлады абяцалі зрабіць на гэтым месцы парк і зону адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі