У Гродзенскай вобласці прынялі рашэнне аб платным перасячэнні мяжы на аўто
У Гродзенскай вобласці прынялі рашэнне аб платным перасячэнні мяжы на аўто. Як паведамляе прэс-служба Лідскага выканкама, новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз месяц. Кіроўцы будуць плаціць 1 базавую велічыню (цяпер гэта 29 рублёў) за кожную паездку.
Мясцовым уладам дазволілі ўвесці збор за выезд за мяжу на аўтамабілі з 1 студзеня 2021-га, калі пачаў дзейнічаць абноўлены Падатковы кодэкс.
Рашэнне аб ўвядзенні мясцовага збору Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў прыняў 30 сакавіка на выязной сесіі ў Лідзе. Дзейнічаць ён будзе да 1 студзеня 2023 года. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаны "на папярэджанне і барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй".
Новы збор будуць плаціць усе кіроўцы, якія перасякаюць мяжу на аўтамабілі праз пункты пропуску. Збору падлягаюць машыны, максімальная вага якіх не перавышае 5 тон, колькасць пасажыраў не ўлічваецца. Гэта датычыць і аўтамабіляў фізасобаў, і ІП, і арганізацый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.