У гродзенскім каледжы "абкуранага" вучня затрымалі проста на занятках

У адным з гродзенскіх каледжаў падчас заняткаў затрымалі "абкуранага" вучня. Як піша "Вечерний Гродно", выкладчыкі заўважылі, што хлопец дзіўна выглядае: размаўляе запаволена, мае сонны выгляд, стомленыя вочы. 18-гадовага юнака выклікалі да дырэктара.

У прысутнасці міліцыянтаў у хлопца знайшлі схаваны пад рамянём невялікі скрутак з рэчывам расліннага паходжання. Сам вучань заявіў, што нічога не паліў і пачуваецца добра. Вядома, што ён ужо знаходзіўся на ўліку ў нарколага.

На тэрыторыі каледжа знайшлі яшчэ некалькі скруткаў з падазроным змесцівам. Іх накіравалі на экспертызу.

Навучэнца затрымалі, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Фота — 7ba.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі