У Грозным ішлі баі, забітыя больш за 10 чалавек (фота, відэа)

У Грозным ўначы і раніцай 4 снежня ішлі баі. Паліцэйскія спрабавалі спыніць аўтамабіль ці аўтамабілі з невядомымі людзьмі. Тыя адкрылі агонь са стралковай зброі, загінулі трое праваахоўнікаў. Невядомыя баевікі схаваліся ў Доме друку ў цэнтры горада. Там іх блакавалі сілавікі, якія праводзілі антытэрарыстычную аперацыю.

Пазней кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў паведаміў журналістам, што падчас спецаперацыі ў Доме друку былі забітыя сем баевікоў, інфармуе РІА "Новости". Хто яны такія і адкуль з'явіліся ў "спакойным" Грозным, не паведамляецца. Але пасля з'явіўся відэазварот баевікоў, якія патлумачылі. што праводзяць аперацыю ў сталіцы Чачэніі (гл. апошняе відэа).

Некалькі баевікоў заблакаваныя ў школе з цэнтры горада. Ідзе бой. Кадыраў заявіў, што баевікі планавалі тэракты на Дзень Канстытуцыі 12 снежня.

З'явілася паведамленне пра 5 забітых праваахоўнікаў.

Фота з сацыяльных сетак і АР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі