У Грузіі перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі
У Грузіі перакуліўся аўтобус, у якім былі беларускія турысты. Як паведамляюць замежныя СМІ, дарожнае здарэнне адбылося на перавале Гамборы, на трасе, якая звязвае Тбілісі з горадам Тэлеві. Паводле звестак тбіліскай тэлекампаніі Imedi, у аўтобусе было 27 чалавек.
Вядома, што шэсць чалавек атрымалі пашкоджанні і трапілі ў лякарню. Таксама пакуль дакладна невядома, ці былі ў аўтобусе грамадзяне іншых дзяржаваў.
Грузінскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспарту, якое пацягнула за сабой нанясенне цяжкай або меней цяжкай шкоды здароўю або значную страту.