У хакейнай экстралізе "Юнацтва" ў гасцях атрымала перамогу над "Брэстам"

У хакейнай экстралізе "Юнацтва" ў гасцях атрымала перамогу над "Брэстам"

У матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі 28 верасня сталічнае "Юнацтва" ў гасцях атрымала перамогу над "Брэстам" — 4:2 (1:0, 1:0, 2:2).

У мінчукоў шайбы забілі Аляксандр Каракулька, Максім Парфеявец, Віктар Туркін і Аляксандр Когалеў. "Юнацтва" выйгравала з лікам 4:0, але за некалькі хвілінаў да канца сустрэчы Ілля Балаболкін аформіў дубль — 2:4.

ХК "Гомель" дома разграміў "Віцебск" з лікам 9:1. Клуб моладзевай зборнай "Беларусь U20" прайграў гродзенскаму "Нёману" — 0:4. "Шахцёр" святкаваў перамогу над "Магілёвам" — 7:2, а "Ліда" апынулася мацнейшай за "Дынама-Маладзечна" — 3:2. Жлобінскі "Металург" адзначыў вікторыю над наваполацкім "Хімікам" — 5:2.

Турнірнае становішча: "Шаxцёр" — 20 ачкоў (7 гульняў), "Юнацтва-Мінск" — 20 (7), "Нёман" — 17 (7), "Гомель" — 14 (7), "Беларусь U20" — 13 ( 7), "Ліда" — 12 (7), "Металург" — 11 (7), "Дынама-Маладзечна" — 10 (7), "Хімік" — 4 (7), "Віцебск" — 3 (7), "Брэст" — 2 (7), "Магілёў" — 0 (7).

Наступныя матчы чэмпіянату Беларусі пройдуць 30 верасня. Пачатак гульняў а 13-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі